Актывісты арт-групы «Партызан» вывесілі бел-чырвона-белы сцяг на мануменце «Танк Т-34», што стаіць на развілцы дарог Чырвоная Слабада — Слуцк — Любань (Мінская вобласць).
Сваю акцыю яны прымеркавалі да 23-х угодкаў Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце, якія адзначаліся 27 ліпеня.