Міністр абароны Тайваня Као Хуа-чу падаў у адстаўку на фоне скандалу, які разгарэўся пасля смерці салдата-прызыўніка.

Капрал Хунг Чунг-чыу памёр 3 ліпеня ад сардэчнага прыступу пасля ператамлення фізічнымі выпрабаваннямі, прызначанымі яму ў якасці пакарання.

Памерламу салдату заставалася праслужыць ўсяго тры дні да заканчэння гадавога тэрміну службы. Неўзабаве пасля інцыдэнту былі арыштаваныя чацвёра афіцэраў тайваньскай арміі.

Смерць салдата выклікала шырокі грамадскі рэзананс. Каля будынку міністэрства абароны ў Тайбэі прайшлі пратэстныя дэманстрацыі.

Новым міністрам абароны прызначаны былы намеснік Као Хуа-чу Эндру Янг.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?