На фестывалі Rockowisko, што праходзіць у Гайнаўцы (Польшча), перамог беларускі гурт Re1ikt — журы фэста адзінагалосна аддала перавагу гурту. Цяпер Re1ikt адкрые наступны фэст.

Re1ikt — адзін з самых цікавых сучасных гуртоў Беларусі, ужо не першы раз перамагае на замежных фэстах: у 2009 годзе яны ўзялі Гран-пры на «Бардаўскай восені», у 2011 годзе стала «Адкрыццём года» па версіі «Тузіна гітоў», а на фестывалі «Даем рады» атрымалі ўзнагароду «Надзея-2013».

Гурт спалучае ў сабе традыцыйны беларускі фальклор, а таксама класічнае заходняе рокавае гучанне — мяшанка толькі на першы погляд немагчымая. У выніку наклады альбомаў Re1ikt разыходзяцца цалкам і нават перавыдаюцца, што ў эпоху крызіса CD увогуле падобна на цуд.

Што тычыцца фэсту Rockowisko, то і там беларусы перамагаюць не першы раз — у мінулым годзе журы аддала перавагу гурту The Toodes, які вельмі камфортна пачуваецца ў лінейках польскіх рок-фэстаў. Аднак у адрозненні ад Re1ikt не нясе такога яскравага беларускага зараду.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?