У рамках дзейнасці новага Агенцтва па разведцы і абароне пад кіраўніцтвам вярхоўнага прадстаўніка ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан плануецца шырокае выкарыстанне
У першую чаргу краіны ЕС маюць намер наладзіць сумесную распрацоўку і вытворчасць разведвальных БПЛА, пераадолеўшы ў гэтай сферы адставанне ад ЗША і Ізраіля. Гэтая прапанова па ўмацаванні абароннай прамысловасці была агучаная днямі ў Брусэлі. Лідары ЕС плануюць дамовіцца пра ўзмацненне агульнай абароннай палітыкі на саміце ў снежні.
Кіраўнік Еўракамісіі Жазэ Мануэл Барозу пацвердзіў, што з эканамічнага пункту гледжання важна мець унутраны рынак тавараў абароннага прызначэння, магутную прамысловасць для іх вытворчасці і ваенныя даследчыя цэнтры.
Еўракамісія і Еўрапейская служба замежных дзеянняў (EEAS), якую ўзначальвае Кэтрын Эштан, хочуць таксама стварыць уласную сістэму камандавання і сувязі, якая выкарыстоўвалася б у абаронных мэтах. Планы закупак ваеннай тэхнікі будуць агучаныя бліжэй да восені.
Выкарыстанне спадарожнікаў і беспілотнікаў новага ўзору ў праваахоўных і разведвальных мэтах кажа пра тое, што ЕС стварае свой аналаг амерыканскага Агенцтва нацыянальнай бяспекі (NSA), упэўненыя эксперты. Многія высокапастаўленыя чыноўнікі ў Еўропе не хаваюць таго, што разглядаюць план па ўмацаванні абароны ў якасці своеасаблівага адказу NSA шляхам стварэння ўласных спецслужбаў і шпіёнскай сеткі. «Скандал вакол Эдварда Сноўдэна паказаў, што Еўропе патрэбная ўласная сістэма бяспекі. Для гэтага неабходная інтэграцыя абаронных галін розных краін», — заявіў адзін з чыноўнікаў ЕС на правах ананімнасці.
Еўракамісія і EEAS збіраюцца распрацаваць сумесны праект, які дазваляе ацаніць канкрэтныя абаронныя патрэбы і іх бюджэт.
У той жа час у Лондане існуе моцная апазіцыя ваенным планам Брусэля. Афіцыйны прадстаўнік брытанскага ўрада падкрэсліў, што Вялікабрытанія «не будзе падтрымліваць
Між тым, інтэграцыя ЕС у ваеннай сферы працягвае ўмацоўвацца. Найбуйнейшыя авіявытворцы Еўропы — Dassault Aviation (Францыя), EADS (Германія, Францыя і Іспанія), а таксама Finmeccanica (Італія) — ужо звярнуліся да ўрадаў сваіх краін з просьбай выдзеліць сродкі на вытворчасць еўрапейскага беспілотнага
У цяперашні час у Еўропе ўжо існуе праект коштам $652 млн па распрацоўцы беспілотнікаў тыпу Euro Hawk.