У Беларускім дзяржаўным універсітэце адбылося залічэнне студэнтаў на некаторыя факультэты.

Як паведамляе прэс-служба ВНУ, па выніках пасяджэння прыёмнай камісіі 27 ліпеня на факультэт радыёфізікі і камп’ютарных тэхналогій залічаны 210 абітурыентаў, сярэдні бал па конкурсе склаў 270 (у 2012 годзе — 237), сярэдні бал атэстата — 8,7. Самы высокі прахадны бал адзначаны на спецыяльнасці «Камп’ютарная бяспека (кірунак — радыёфізічныя метады і праграмна-тэхнічныя сродкі)» — 302 (у 2012 годзе — 270). На гэту спецыяльнасць залічаны 40 чалавек.

Студэнтамі геаграфічнага факультэта сталі 105 абітурыентаў, сярэдні бал залічаных па конкурсе склаў 280 (у 2012 годзе — 276), сярэдні бал атэстата — 9,1. Найбольшы прахадны бал зафіксаваны на спецыяльнасці «Геалогія і разведка радовішчаў карысных выкапняў» — 329 (летась — 311), залічана 15 абітурыентаў.

На эканамічны факультэт БДУ залічаны 34 абітурыенты, сярэдні бал — 346 (у 2012 годзе — 357), сярэдні бал атэстата — 9,5. Найбольш высокі прахадны бал быў зарэгістраваны на спецыяльнасці «Менеджмент (міжнародны менеджмент, інвацыйны менеджмент)» — 359 (у 2012 годзе — 364), залічаны чатыры чалавекі.

Першакурснікамі механіка-матэматычнага факультэта сталі 210 абітурыентаў, сярэдні бал залічаных па конкурсе — 298 (у 2012 годзе — 257), сярэдні бал атэстата — 9. Самы высокі прахадны бал на факультэце зафіксаваны на спецыяльнасці «Матэматыка і інфармацыйныя тэхналогіі» — 317 (у 2012 годзе — 282), залічаны 40 чалавек.

Студэнтамі ваеннага факультэта сёлета сталі 24 абітурыенты, сярэдні бал залічаных па конкурсе тут значна павялічыўся ў параўнанні з леташняй уступнай кампаніяй і склаў 279 (у 2012 годзе — 216), сярэдні бал атэстата — 8,9.

У Інстытут бізнесу і менеджменту тэхналогій залічаны 12 абітурыентаў, сярэдні бал па конкурсе — 367 (у 2012 годзе — 371), сярэдні бал атэстата — 9,8. Самы высокі прахадны бал зафіксаваны на спецыяльнасці «Лагістыка» — 374 (у 2012 годзе — 363), залічаны чатыры абітурыенты.

Яшчэ 20 абітурыентаў залічаны ў Інстытут тэалогіі святых Мяфодзія і Кірыла, прахадны бал — 184 (у 2012 годзе — 195), сярэдні бал залічаных па конкурсе — 240 (у 2012 годзе — 250), сярэдні бал атэстата — 8.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0