У Беларусі пастановай Савета міністраў ад 26 ліпеня 2013 года № 659 зацверджаны бюджэт пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва і па асноўных сацыяльна-дэмаграфічных групах у цэнах чэрвеня 2013 года ў разліку на адзін месяц.

Перыяд дзеяння гэтых сацыяльных нарматываў — з 1 жніўня па 31 кастрычніка 2013 года.

Як паведамляе прэс-служба ўрада,

бюджэт пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва са жніўня складзе 1 млн. 26 тыс. 290 рублёў (з 1 мая па 31 ліпеня ён раўняецца 974 тыс. 110 рублям).
Такім чынам, новы БПМ павысіўся на 5,4% да папярэдняга нарматыву.

Для працаздольнага насельніцтва БПМ са жніўня ўстаноўлены ў памеры 1 млн. 132 тыс. 380 рублёў, для пенсіянераў — 849 тыс. 900 рублёў, для дзяцей ва ўзросце да 3 гадоў — 877 тыс. 220 рублёў, для дзяцей ва ўзросце ад 3 да 6 гадоў — 1 млн. 157 тыс. 940 рублёў, для дзяцей ва ўзросце ад 6 да 18 гадоў — 1 млн. 142 тыс. 580 рублёў, для дзяцей-студэнтаў — 1 млн. 24 тыс. 990 рублёў.

У Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны зазначылі, што, паколькі новы БПМ павысіўся на 5,4%, адпаведна са жніўня павялічваюцца памеры працоўных мінімальных і сацыяльных пенсій, а таксама надбаўкі і павышэнні, устаноўленыя да пенсій асобных катэгорый пенсіянераў. На такую ж велічыню ўзрастуць памеры некаторых відаў дзяржаўных дапамог сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?