Паводле звестак БелаПАН, такая ацэнка прыводзіцца ў абноўленай канцэпцыі прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця, якая паступіла на разгляд у Савет міністраў.

Мяркуецца, што зніжэнне інфляцыі да 11% будзе мэтай грашова-крэдытнай палітыкі ў 2014 годзе.

Па ацэнках эканамічных уладаў, спрыяць абмежаванню інфляцыйных працэсаў будзе абмежаванне памераў ільготнага крэдытавання і росту грашовай масы.

Апрача таго, для забеспячэння цэнавай стабільнасці, захаванасці зберажэнняў насельніцтва і зніжэння інфляцыйных чаканняў улады маюць намер падтрымліваць працэнтныя стаўкі на станоўчым узроўні.

Як паведамлялася раней, з самага пачатку эканамічныя ўлады планавалі знізіць інфляцыю ў 2014 годзе да 9,3%
— такая ацэнка прысутнічала ў чэрвеньскай канцэпцыі прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця. Павелічэнне прагнозу інфляцыі да 11% у наступным годзе можа быць звязанае з планамі ўладаў павялічыць тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі, мяркуюць эксперты.

Нагадаем, што сёлета ўрад мае намер знізіць інфляцыю да 12% (з 21,8% у мінулым годзе).

У студзені-чэрвені 2013 года інфляцыя ў Беларусі склала 7%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?