Паводле ўзгаднення з Аляксандрам Лукашэнкам на пасаду кіраўніка адміністрацыі Савецкага раёна Мінска прызначаны Аляксандр Пазняк.
Пра гэта сёння на аператыўнай нарадзе ў Мінгарвыканкаме паведаміў начальнік упраўлення арганізацыйна-кадравай работы гарадскога выканаўчага камітэта Арцём Цуран.
Аляксандр Пазняк скончыў Беларускі інстытут механізацыі і сельскай гаспадаркі, Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, а таксама Акадэмію МУС Рэспублікі Беларусь. Працоўную дзейнасць пачынаў галоўным інжынерам саўгаса імя Леніна Лоеўскага раёна Гомельскай вобласці.
З 1994 года знаходзіўся на розных кіруючых пасадах у органах дзяржкіравання. З лютага 2011 г. А. Пазняк працаваў на пасадзе старшыні Полацкага гарвыканкама.