«У радыўсе не менш за 5 км ад комплексаў забараняецца ўтрыманне свіней сялянскімі (фермерскімі) гаспадаркамі і фізічнымі асобамі, у тым ліку індывідуальнымі прадпрымальнікамі», — сцвярджае пастанова Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання «Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у некаторыя пастановы Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь» № 30, зацверджаная яшчэ 12 ліпеня. У сілу пастанова ўступіла напрыканцы мінулага тыдня.
Згодна з дакументам, свіней неабходна ліквідаваць ля ўсіх свінакомплексаў незалежна ад таго, ёсць там ачаг захворвання на свіную чуму альбо няма.Неабходнасць знішчыць свіней у чыстых ад АЧС раёнах тлумачыцца «правядзеннем мерапрыемстваў па абмежаванні распаўсюду і знішчэння АЧС у арганізацыях закрытага тыпу».
Еўрарадыё датэлефанавадася ў пасёлак Белавежскі, што ў Брэсцкай вобласці. Там размешчаны вялікі свінакомплекс.
У сельсавеце расказваюць, што людзей заклікалі выразаць свіней на падворках, яшчэ не маючы на руках тэксту міністэрскай пастановы.
Работнік сельсавета: «Да
Ёсць і ўпартыя сяляне. Такіх у сельсавеце збіраюцца «пераконваць» персанальна, адрасна дасылаючы пастанову Мінсельгасхарча.На цяперашні момант у Белавежскім і навакольных вёсках засталося каля 80 свіней. Людзі ратуюць маладняк, вывозячы далей ад свінакомплексу.
Нагадаем таксама, што ў «Правілах барацьбы з афрыканскай чумой свіней у Беларусі», зацверджаных пастановай Мінсельгасхарча № 84 ад 22 снежня 2008 года аб «прафілактычным» забоі свіней няма ні слова. Згодна з імі, жывёл забіваюць толькі пры выяўленні ачага захворвання.