У сувязі са зрушэннем з Цэнтральнай Еўропы актыўнага атмасфернага фронту на паўднёвы захад Беларусі, у ноч на 31 ліпеня па заходняй палове краіны чакаюцца навальніцы, у Гродзенскай і Брэсцкай абласцях месцамі моцныя залевы.

У сераду раніцай і днём кароткачасовыя дажджы чакаюцца на значнай частцы тэрыторыі краіны, у асобных раёнах — з навальніцамі. Вецер пераменных напрамкаў умераны, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра: мінімальная ноччу +13 .. +19°С, па ўсходзе каля +10 ° С; максімальная днём +20 .. +26°С, ва ўсходніх раёнах да +28°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?