Прызнаюся: я не хадзіў на Менскае замчышча, каб пабачыць прадстаяльнікаў Праваслаўных Цэркваў і пабыць на Літургіі. І горача, і шматлюдна, і, не выключаю, нямала было на ўрачыстасці проста цікаўных разявакаў, якія не ведаюць ні чынапаследавання, ні калі класці на сябе знак крыжа, ні дзе трымаць рукі, ды яшчэ займаюцца роспытамі…
Колькі людзей было на Літургіі? На сайце Беларускай Праваслаўнай Царквы (а дакладней Беларускага Экзархату РПЦ) я прачытаў: тысячы чалавек.
Чытанне афіцыйных сайтаў дае магчымасці для роздуму. На сайце БПЦ чытаем, што на месца здзяйснення Літургіі «прыбылі Свяцейшы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл і Ачольнікі памесных Праваслаўных Цэркваў». Што гэта, паклон перад гаспадаром? Якім бы ні быў улада- і славалюбны маскоўскі Патрыярх, ён ведае, што такое царкоўны этыкет і што ён, галава Маскоўскай Царквы, можа ісці і стаяць побач, але не перад Патрыярхам Александрыйскім і не перад Патрыярхам Ерусалімскім. Дарэчы, афіцыйны сайт РПЦ пра гэтае шэсце не заікаецца.
Пералік тых, хто адпраўляў Літургію, на сайце РПЦ і Экзархату таксама адрозніваецца. Так, на сайце РПЦ у гэтым пераліку названы Патрыярх Грузінскі Ілья ІІ, але на сайце Экзархату паведамляецца, што падчас багаслужбы Ілья ІІ адно маліўся, г.зн. не служыў непасрэдна перад прастолам. І гэта зразумела: у
Цікавае таксама супастаўленне інфармацыі на сайце РПЦ і Украінскай Праваслаўнай Царквы Маскоўскага Патрыярхату (УПЦ МП). Другі з іх, асвятляючы Літургію 28 чэрвеня ў
Што пасланец Усяленскага Патрыярха, мітрапаліт Эмануіл, не ўшанаваў сваёй прысутнасцю Менск, — пра тое можна даведацца і з сайта РПЦ, і з сайта Экзархату. Не прыехаў у Менск і Неафіт, Патрыярх Балгарскі (ён застаўся ў Кіеве, там наведаў духоўную акадэмію, гутарыў з мітрапалітам Уладзімірам). Не даехаў да Менска і кіраўнік дэлегацыі Румынскай Царквы.
Ды ўсё ж менскае святкаванне ад кіеўскага адрознівалася не тым, што адсутнічалі адзін з патрыярхаў і два кіраўнікі царкоўных дэлегацыяў. Паведамляючы пра Літургію ў
Карацей, кіраўнік Праваслаўнай Царквы ў незалежнай дзяржаве Беларусь пастаўлены ў адзін шэраг з намеснікам маскоўскага архірэя ў Маскоўскай вобласці Расіі.
Самакіраванне з шырокай аўтаноміяй ужо даўно мае Украінская Царква, самакіраванне маюць царква ў Малдове і нават мікраскапічныя Латвійская ды Эстонская цэрквы. Адна праваслаўная Беларусь не ўдастоілася такога гонару. І галава праваслаўнай Беларусі названы ў ліку непершаступенных гасцей, якія прыехалі на святкаванне
Анатоль Сідарэвіч





