«Чатырохгадовы хлопчык па неасцярожнасці падпаліў суседскі хлеў», — кажа інспектар Дзяржпажарнагляду Вілейскага райддзела па надзвычайных сітуацыях Андрэй Балаш.
Пра тое, што хлопчык бегаў з запалкамі, выратавальнікам расказаў яго чатырохгадовы сябар. Як яны аказаліся ў дзіцяці, пакуль невядома.
Дзеці без нагляду бацькоў гулялі ў двары. У нейкі момант і загарэўся хлеў. Выратавальнікі, якіх выклікала суседка, досыць хутка справіліся з агнём.
Дзецям і іх бацькам супрацоўнікі МНС прачыталі лекцыю аб пажарнай бяспецы.





