У гэтую нядзелю ў Маскве другі год запар адбудуцца мерапрыемствы ў рамках Дня салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі.
А 16:00 у Цэнтры эканоміі рэсурсаў (
круглы стол з удзелам праваабаронцаў і экспертаў, якія займаюцца праблемай правоў чалавека і развіцця грамадзянскай супольнасці ў Беларусі. Эксперты зробяць кароткія даклады, пасля чаго ім можна будзе задаць пытанні.
А 17:30 там жа адкрыецца
фотавыстава «Салідарнасць мацнейшая за рэпрэсіі».Вы зможаце ўбачыць жыццё краіны вачамі беларускіх фатографаў.
У сваёй заяве арганізатары кажуць:
«Беларусь — краіна ў самым цэнтры Еўропы і ў той жа час — адзіная з дзяржаў кантынента, дзе ўжываецца смяротнае пакаранне і не дзейнічае Еўрапейская канвенцыя па правах чалавека.
Грамадзянская супольнасць Беларусі — адна з самых моцных на постсавецкай прасторы. Беларускія праваабаронцы штодня аказваюць прававую падтрымку дзясяткам людзей. Рэжысёры, мастакі, пісьменнікі і музыкі працягваюць тварыць. Беларуская група „Ляпіс Трубяцкой“ вядомая па ўсім свеце сваімі песнямі і грамадзянскай пазіцыяй, пры тым, што ў сябе на радзіме яны ўнесены ў „чорныя спісы“ забароненых артыстаў.
Мы — грамадзянскія актывісты, праваабаронцы і проста неабыякавыя людзі — лічым важным выказаць нашу падтрымку грамадзянскай супольнасці Беларусі, прадстаўнікі якое працягваюць прасоўваць і абараняць стандарты правоў чалавека і вяршэнства права, прапаноўваць новыя ідэі і ініцыятывы, дапамагаць людзям, сустракацца, размаўляць, пісаць і ствараць».
Старонка падзеі на Facebook: https://www.facebook.com/events/486672858076720/





