Жывуць чарнігаўскія беларусы дужа бедна, бо сядзяць на землях неўраджайных, але лясістых. Лясы даюць чарнігаўцам немалы прыбытак з грыбоў і ягад. Беларускае адраджэнне, як вясенняя ластавачка, даляцела і сюды. За апошнія два гады ў Чарнігаве было выдадзена колькі беларускіх кніжак, а паэма «Тарас на Парнасе» выйшла нават двума выданнямі. Поле для нацыянальнай беларускай працы на Чарнігаўшчыне шырокае, толькі пакуль што, мала сяўцоў.

«НН». № 31. 1913.

Няўжо нарэшце аб’яднаюцца? Лідары апазіцыйных партыяў (БНФ, АГП, БСДГ, працавікі, ПКБ) і дэпутацкая група «Рэспубліка» падпісалі пагадненне аб каардынацыі дзейнасці. Гэтае пагадненне, як мяркуецца, стане асновай стварэння дэмакратычнай кааліцыі апазіцыйных сілаў.

«НН». № 28. 2003.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0