Прэм’ер-міністр Міхаіл Мясніковіч даручыў дапрацаваць праект канцэпцыі новай будаўнічай палітыкі Беларусі, які быў разгледжаны на пасяджэнні прэзідыума Савета міністраў 30 ліпеня.
«Паводле майго пераканання, будаўнічая палітыка — паняцце, якое значна шырэйшае за тое, што тут (у праекце канцэпцыі. — БелаПАН.) дастаткова няблага распісана па пытаннях працы Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва. Гэта зусім розныя рэчы», — падкрэсліў ён.
Мясніковіч перш за ўсё запатрабаваў ад дзяржорганаў выканання даручэнняў Аляксандра Лукашэнкі аб навядзенні парадку ў цэнаўтварэнні ў будаўнічай галіне: «Трэба заканчваць вольніцу, якая сёння ёсць.Прыняты ўказ, у адпаведнасці з якім мы павінны працаваць у фактычных цэнах, цэнах сённяшняга дня, а не прымяняць нейкія каэфіцыенты пераліку, дадатковага вылічэння». Паводле слоў прэм’
На думку Мясніковіча, большая частка праблем будаўнічага комплексу звязана з працай замоўцы, якая не здавальняе. «У план падрадных работ уключаюцца аб’екты зусім не гатовыя, без
Паводле слоў кіраўніка ўрада, Мінбудархітэктуры пусціла гэтае пытанне на самацёк.У выніку праграмы фарміруюць або трэсты, самастойна, у пошуках больш выгаднай замовы, або выканкамы, якія потым «унікаюць ад адказнасці, што ўскладаецца выключна на будаўнікоў», зазначыў Мясніковіч.
Прэм’ер таксама звярнуў увагу на той факт, што функцыі падраднай дзейнасці ў Беларусі аддзелены ад пытанняў будаўнічага кантролю і нагляду. «Але наколькі аб’ектыўныя гэтыя дзве структуры, якія ажыццяўляюць гэтыя функцыі? Напрошваецца прыклад нейкага савецкага ўзору дзяржбуда, дзе былі цэны, каштарысы, будаўнічы кантроль і будаўнічы нагляд. У выніку ўсё гэта размытае, разрозненае, і, урэшце рэшт, мы цэлымі камісіямі шукаем там вінаватых», — зазначыў ён.
Паводле яго слоў, у дакумент таксама неабходна ўключыць пытанні арганізацыіМясніковіч запатрабаваў, каб узнятыя ім пытанні былі адлюстраваныя ў праекце канцэпцыі новай будаўнічай палітыкі.
На думку прэм’
Мясніковіч даручыў уключыць у праект канцэпцыі пытанні эксплуатацыі жылля, грамадскіх і грамадзянскіх будынкаў і збудаванняў.Даручана ўлічыць і праблемы сумежных галінаў. «Усе, хто сутыкаўся прафесійна з будаўнічым комплексам, ведаюць, што, напрыклад, будаўнічыя нормы і правілы, якія характарызуюць супрацьпажарную бяспеку, былі „худзенькім“ СНІПам. Сёння гэта вымяраецца кубаметрамі нарматываў. Трэба ацаніць магчымасць аптымізацыі гэтых пытанняў», — дадаў ён.