Рыэлтарскім кампаніям неабходна стварыць прафесійнае аб’яднанне для барацьбы з несумленнай канкурэнцыяй.Такое меркаванне выказала на
«Выпрацоўка агульных правіл дзеяння і здаровай канкурэнцыі — адзін з крокаў па навядзенні парадку на рынку рыэлтарскіх паслуг», — лічыць спецыяліст. «Хтосьці хоча і працуе па законе, толькі па афіцыйных дагаворах, толькі праз касу, а праз дарогу сядзіць іншая кампанія, якая прапаноўвае ўсё зрабіць танней, але без дагавора», — дадала Грышкавец. «Я лічу, што лепш, чым самі рыэлтарскія кампаніі, якія зоймуцца выцясненнем з рынку нядбайных і несумленных канкурэнтаў, якія парушаюць закон і прынцыпы прыстойнасці ў камерцыйнай дзейнасці, ніхто такую сістэму не створыць», — адзначыла яна.
Паводле меркавання начальніка аддзела арэнды КПУП «Квадратны метр» Міхаіла Рагаўцова, «стварэнне такой арганізацыі пойдзе на карысць усім.Акрамя створанага сёння Саюза рыэлтараў, неабходны яшчэ нейкія інструменты для вырашэння праблем на рынку».
Паводле інфармацыі прадстаўніка Мінюста, у Беларусі выдадзены ліцэнзіі на аказанне рыэлтарскіх паслуг 123 арганізацыям, з якіх 88 знаходзяцца ў Мінску, 9 — у Брэсцкай вобласці, 11 — у Віцебскай, шэсць — у Гомельскай і па тры — у Гродзенскай, Магілёўскай, Мінскай абласцях.
Апошнім часам растуць сумы адлічэнняў у бюджэт ад рыэлтарскай дзейнасці з пачатку ліцэнзавання: 2005 год — 1,5 млрд. рублёў,
Яна таксама заклікала грамадзян, якія карыстаюцца паслугамі рыэлтарскіх кампаній, уважліва вывучаць дакументы і патрабаваць выдачы персанальных пластыкавых ідэнтыфікацыйных картак, якія пацвярджаюць легальнасць працы рыэлтараў.