Эніа Марыконэ шырока святкуе 85-годдзе: разам з Sofia Symphony Orchestra аўтар легендарных саўндтрэкаў праедзе па свеце з турам.

Кінакрытыкі жартам называюць Марыконэ ідэальным кампазітарам для аматараў насвістваць, насамрэч уявіць болей чапляльныя мелодыі, чым загалоўныя тэмы фільмаў «Прафесіянал», «Добры, дрэнны, злы», «Сіцылійскі клан» і яшчэ з пару тузіноў іншых стужак проста немагчыма.

Творчага запалу ў Марыконэ хапае і зараз — яго можна пачуць нават у «Джанга Вызваленным» Таранціна, а сёлета славуты кампазітар ужо адзначыўся ў двух новых фільмах.

А вось так выглядаюць канцэрты маэстра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?