Камандуючы Паветрана-дэсантнымі войскамі Расіі Уладзімір Шаманаў заявіў, што дэсантнікі купаюцца ў фантанах з-за тэлевізіёншчыкаў. Па словах генерала, дэсантнікі спрабуюць прыцягнуць увагу журналістаў, жадаючы трапіць у тэлеэфір. Пра гэта ён заявіў 1 жніўня.

«Як паказвае практыка, пакуль няма тэлевізійных камер, асабліва і няма ахвотных у фантан залезці. Як толькі з'яўляюцца тэлевізійныя камеры, у дэсантніка з'яўляюцца перспектывы, што яго пакажуць па тэлебачанні», — сказаў генерал. Паводле яго слоў, купанне дэсантнікаў стала традыцыяй з падачы журналістаў.

Шаманаў пры гэтым адзначыў, што сам ніколі не купаўся ў фантанах. «Я ніколі не буду падтрымліваць, калі не зусім цвярозыя людзі спрабуюць нейкімі непрыгожымі справамі займацца», - сказаў ён.

У Расіі і Беларусі заўтра, 2 жніўня, адзначаецца Дзень дэсантніка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?