150 гадоў таму атрад пад кіраўніцтвам Рамуальда Траўгута прыняў апошні бой з царскімі войскамі пад маёнткам Калодна, што на Століншчыне.

Стомленыя і дрэнна ўзброеныя паўстанцы былі разбіты, сямёра з іх загінулі. Яшчэ ў 1970-я мясцовыя краязнаўцы ўсталявалі на месцы трагічных падзеяў просты помнік з надпісам «1863», а потым у сярэдзіне 90-х дэмакратычныя актывісты з Пінску ўсталявалі металічны хрысціянскі крыж.

Кожны год неабыякавыя да сваёй гісторыі людзі збіраюцца ў вёсцы Калоднае, каб ушанаваць памяць герояў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?