Былы супрацоўнік амерыканскіх спецслужбаў Эдвард Сноўдэн пакінуў транзітную зону маскоўскага аэрапорта Шарамецьева, дзе ён знаходзіўся з 23 чэрвеня.
У чацвер Сноўдэн атрымаў дакументы, якія дазваляюць яму свабоду перамяшчэння.
«Я перадаў яму дакументы з Федэральнай міграцыйнай службы Расіі і ён пакінуў аэрапорт», — паведаміў адвакат Анатоль Кучэрэна. У інтэрв’ю расійскім СМІ ён удакладніў, што Сноўдэн адправіўся «ў бяспечнае месца».
ЗША дамагаюцца экстрадыцыі Сноўдэна, які звярнуўся да Расіі з просьбай пра палітычны прытулак.
На радзіме збеглага падрадчыка Агенцтва нацыянальнай бяспекі, які распавёў прэсе аб сакрэтных праграмах амерыканскіх спецслужбаў па кантролі за тэлефоннымі перамовамі і электроннай поштай замежных грамадзян, абвінавачваюць у здрадзе.
0
0
0
0
0
0