Кіраўнік авіякампаніі Ryanair Майкл О’Ліры паабяцаў павялічыць зборы на багаж і паведаміў, што ўвядзенне платы за ручную паклажу непазбежна.

«Мы будзем павялічваць зборы, пакуль не пазбавімся ад сумак (маецца на ўвазе рэгістрацыя багажу). Перавозка сумак каштуе мне грошай», — заявіў О’Ліры на прэс-канферэнцыі ў Лондане.

«Мужы ўсяго свету аб’ядналіся, каб сабраць грошы на помнік у гонар мяне,

бо я вызваліў іх ад неабходнасці пераконваць жонак браць з сабой менш рэчаў у адпачынак», — пажартаваў кіраўнік лаукостэраў. «Нават місіс О’Ліры падарожнічае зараз з адной 10-кілаграмовай торбай для ручной паклажы», — дадаў ён.

«Мы больш не чакаем за стойкамі рэгістрацыі і больш не павінны чакаць ля багажнай стужкі. Гэта цудоўна», — так апісаў кіраўнік Ryanair новую канцэпцыю.

Ryanair ўжо падвяргалася асуджэнню за павелічэнне збораў на рэгістрацыю багажу ў пікавыя летнія месяцы.

«Мы не прымушаем людзей лётаць Ryanair, яны самі выбіраюць Ryanair», — заявіў О’Ліры крытыкам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?