Ні даследаванняў, ні мовы?
Пагутарыўшы з дваццаццю звязанымі з ЕГУ асобамі: выкладчыкамі, выпускнікамі, донарамі — Крывой і Рабальяці прыйшлі да сумных высноваў. «Стратэгія ўніверсітэта згадвае Беларусь пераважна ў якасці крыніцы студэнтаў сярод іншых студэнтаў з рэгіёна, а не ў якасці асноўнай мэты сваёй дзейнасці», — пішуць аналітыкі.
Колькасць згадак на scholar.google.com у 2012 годзе: параўнанне ЕГУ і Еўрапейскага ўніверсітэта ў |
Паводле іх меркавання, ЕГУ, які праз эміграцыю ў Літву пазбег абмежавання акадэмічных свабод і ёсць унікальным рэсурсам для гадавання беларускіх эліт і правядзення даследаванняў на беларускую тэматыку, змясціў акцэнт з беларусаарыентаванасці на «задавальненне шырэйшага кола студэнтаў з краінаў былога Савецкага Саюза». Пра гэта, паводле меркавання аўтараў, сведчыць зачыненне, прыпыненне ці паніжэнне ў статусе праграмаў, першасным фокусам якіх была Беларусь: «Паліталогія і еўрапейскія даследаванні», «Дэмакратыя і грамадзянская супольнасць», «Параўнальная гісторыя краін
Бачнасць у Беларусі: паказчык цытаванняў на news.tut.by (найпапулярнейшы беларускі |
Таксама Крывой і Рабальяці лічаць, што дэфіцыт беларускамоўнага навучання ў ВНУ не спрыяе захаванню нацыянальнай ідэнтычнасці, а мерапрыемствы ўніверсітэта рэдка кранаюць беларускую тэматыку. «Ад 2012 года ўніверсітэт не мае нават беларускамоўнай версіі сайта», — пішуць аналітыкі, хоць яны адзначаюць, што кіраўніцтва ЕГУ заўпэўнівала іх, «што гэта часовая праблема».
Тое самае адбываецца і ў галіне навуковых публікацый, якіх, паводле сцверджанняў аналітыкаў, беларусамі і пра Беларусь пішацца зусім нямнога. Аўтары прыводзяць прыклад зборніка навуковых артыкулаў, у якім на цэлы зборнік не было амаль нічога пра Беларусь ці на беларускім матэрыяле.
«Дабаўленая вартасць»
Аўтары аналітычнай паперы выдзелілі шэраг кірункаў, у якіх ЕГУ мае найбольшы патэнцыял і перавагу перад ВНУ, размешчанымі ў Беларусі. Менавіта паліталогія, гісторыя Беларусі, беларуская мова і літаратура, журналістыка, палітычныя правы, сацыялагічныя даследаванні і дэмакратычная трансфармацыя мусяць стаць ключавымі галінамі «дабаўленай вартасці» ЕГУ, мяркуюць аўтары.
«Вывучэнне і даследаванні ў гэтых галінах абмежаваныя ў Беларусі, часам адмыслова ўціскаюцца. Гэтыя «асноўныя» галіны павінны стаць у цэнтры донарскай падтрымкі, у той час як іншыя галіны дзейнасці ЕГУ павінны быць накіраваныя на забеспячэнне іх самафінансавання за кошт прыцягнення студэнтаў, якія аплочваюць сваё навучанне», — пішуць аналітыкі.
У выніку Крывым і Рабальяці сфармулявалі спіс рэкамендацый для ЕГУ, якія, паводле іх меркавання, змогуць вярнуць ЕГУ беларускую арыентацыю: наданне галінам «дабаўленай вартасці» асаблівага статусу і ўвагі як у плане навучання студэнтаў, так і ў плане акадэмічных даследванняў. Таксама аўтары прапануюць аддаваць перавагу беларусам пры прыёме на працу ў ЕГУ і стварыць эфектыўны наглядны орган для рэгулярнага маніторынгу дзейнасці ўніверсітэта.
ЕГУ адказвае
Афіцыйны адказ кіраўніцтва ЕГУ выйшаў неўзабаве пасля з’яўлення аналітычнай паперы і публікацыі пра яе на Belarus Digest — англамоўным аналітычным рэсурсе на беларускую тэматыку. Надрукаваны на тым самым Belarus Digest, ліст ад ЕГУ рэзка крытыкуе аналітычную паперу Крывога і Рабальяці.
Прадстаўнікі ЕГУ сцвярджаюць, што ў сваёй паперы аўтары «абяцаюць «прааналізаваць уплыў ЕГУ на звязаныя з Беларуссю даследаванні, абмеркаванні і навучальную дзейнасць», аднак насамрэч робяць павярхоўнае даследаванне, у якім не выкарыстоўваецца інфармацыя па шэрагу пытанняў, прадастаўленая [аналітыкам] паводле іх запыту».
У лісце ад ЕГУ абвяргаюцца абвінавачванні з боку Крывога і Рабальяці і сцвярджаецца, што папрокі ў аддаленні ад фокусу на Беларусі абсалютна беспадстаўныя. ЕГУ піша, што не аддае перавагі супрацоўнікам не з Беларусі, як тое сцвярджаюць аналітыкі Цэнтра пераходных даследванняў: больш за 90% акадэмічных супрацоўнікаў універсітэта з’яўляюцца беларусамі. Гэта датычыць і іншага персанала. З 200 чалавек толькі 12 — грамадзяне Літвы. Аднак у лісце таксама падкрэсліваецца, што палітыкай універсітэта ніколі не прадугледжвала найманне толькі беларусаў.
95% студэнтаў таксама з’яўляюцца беларусамі. «Кіраўніцтва ЕГУ вырашыла, што студэнам пойдзе на карысць мультыкультурнае асяроддзе, таму была вырашана прымаць больш студэнтаў з іншых краінаў, аднак іх доля не мусіць перавышаць усталяваны парог у 20%», — адзначаецца ў лісце. Яшчэ адным важным момантам з’яўляецца тое, што замежныя студэнты не атрымліваюць ніякіх ільготаў і аплачваюць навучанне цалкам.
ЕГУ сцвярджае, што і з акадэмічнай працай усё не так, як заяўляюць аналітыкі. Паводле прыведзенай статыстыкі, больш за палову студэнцкіх працаў прысвечаны беларускай тэматыцы, больш за траціну курсаў ЕГУ сфакусаваны на Беларусі. Разам з гэтым 44% усіх публікацый ЕГУ выдаюцца ў Беларусі, а 16% з іх выходзяць
Чаканні ад ЕГУ вялікія
ЕГУ застаецца адзіным незалежным беларускім універсітэтам. Таму чаканні ад яго вялікія. Як вынікае з даследавання Крывога і Рабальяці, заходнія аналітыкі таксама занепакоіліся жаданнем