Вярхоўны касацыйны суд Італіі пакінуў у сіле турэмны прысуд, вынесены былому прэм’ер-міністру Сільвіо Берлусконі за ўхіленне ад выплаты падаткаў.

Паводле італьянскіх законаў, Берлусконі з-за сталага ўзросту будзе адбываць пакаранне пад хатнім арыштам або на грамадскіх працах.

Разам з тым касацыйны суд адправіў на перагляд рашэнне суда ніжэйшай інстанцыі аб забароне Берлусконі займаць дзяржаўныя пасады.

Берлусконі застаецца вельмі ўплывовай палітычнай фігурай і ёсць асцярогі, што яго адлучэнне ад палітыкі можа падарваць стабільнасць італьянскага ўрада.

У чэрвені 2013 Берлусконі быў таксама асуджаны на сем гадоў турмы за сэкс з непаўналетняй прастытуткай і злоўжыванне службовым становішчам. Прысуд уступіць у сілу, калі экс-прэм’еру не атрымаецца яго абскардзіць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?