Грамадства44

За прыезд на афіцыйнае мерапрыемства — штраф 2 млн

Такі прысуд 31 ліпеня 2013 вынесла суддзя суда Баранавіцкага раёна і г. Баранавічы Кацярына Груда актывісту Руху «За свабоду» Віктару Сырыцу.

Нагадаем, што 2 чэрвеня баранавіцкія аматары гісторыі і грамадскія актывісты, а таксама прыхільнікі беларускай гісторыі і культуры з Мінска, Брэста, Слоніма меліся адсвяткаваць 150-я ўгодкі Мілавідскай бітвы паўстанцаў Кастуся Каліноўскага з царскімі карнікамі. Таму Віктар Сырыца, Вячаслаў Болбат і Тэрэса Селівончык двойчы падавалі заяву ў Баранавіцкі райвыканкам на правядзенне фэсту ў памяць касінераў 1863 года, але двойчы атрымалі адмову. У пісьмовым адказе баранавіцкія раённыя ўлады заявілі, што запланавалі сваё культурніцкае мерапрыемства на гэты дзень і на гэтым месцы, прысвечанае Мілавідскай бітве. Дарэчы, інфармацыя пра запланаванае святкаванне з’явілася 30 мая ў афіцыйнай газеце Баранавіцкага райвыканкама «Наш край».

Калі ж грамадскія актывісты 2 чэрвеня прыехалі да Мілавідскіх помнікаў на анансаванае мерапрыемства, нікога з чыноўнікаў і ўдзельнікаў абвешчанага свята не было.
Тады яны ўсклалі кветкі да Мілавідскіх помнікаў, заспявалі «Магутны Божа» і з’ехалі ў вёску Русіно (Баранавіцкі раён). Менавіта тут на сядзібе Таварыства беларускай мовы яны і адзначылі 150-я ўгодкі Мілавідскай бітвы.

Тым не менш цягам чэрвеня — ліпеня на Віктара Сырыцу старшы лейтэнант Баранавіцкага РАУС Дзяніс Майсеня склаў тры адміністрацыйныя пратаколы за арганізацыю несанкцыянаванага мітынгу 2 чэрвеня ля Мілавідскіх помнікаў.

Суддзя Кацярына Груда пагадзілася з довадамі маёра міліцыі Віталя Куляшова, які пацвердзіў у судзе, што Віктар Сырыца арганізаваў у Мілавідах несанкцыянаваны мітынг у памяць пра паўстанцаў Кастуся Каліноўскага. Яна не прыняла да ўвагі спасылкі актывіста на дзяржаўную газету, якая ў рубрыцы «Запрашаем адпачыць» клікала 30 мая на афіцыйную імпрэзу сваіх чытачоў і ўсіх ахвотных.

— Я ўжо падаў скаргу ў суд на газету «Наш край» і буду скардзіцца ў Брэсцкі абласны суд, каб ён адмяніў незаконнае рашэнне Кацярыны Груда, — паведаміў Віктар Сырыца.

Каментары4

Цяпер чытаюць

«Мы дакладна ведаем, дзе хаваецца так званы Вярхоўны лідар. Ён — лёгкая цэль». Трамп патрабуе капітуляцыі Ірана3

«Мы дакладна ведаем, дзе хаваецца так званы Вярхоўны лідар. Ён — лёгкая цэль». Трамп патрабуе капітуляцыі Ірана

Усе навіны →
Усе навіны

Святлана Алексіевіч расказала, якую кнігу выпусціць наступнай. Яна не пра каханне, як планавалася раней23

Лукашэнка расказаў, што карова павінна стаяць у палацы і кожнаму неабходна «хоць па дзве баразёнкі» бульбы пасадзіць20

У Кіеве ўжо каля 100 пацярпелых падчас начнога ўдару1

Ізраіль забіў і новага кіраўніка Генштаба арміі Ірана. Ён займаў пасаду пару дзён7

У Мінску знікла пенсіянерка. Аказалася, што яна па просьбе «следчых» стала кур’ерам махляроў 

Якія банкі гатовы ўзяць у вас не самыя ідэальныя купюры

Што цяпер з архівам КДБ аб рэпрэсіях у БССР, які змаглі здабыць былыя сілавікі? Калі яго апублічаць?51

Беларускі піяніст узяў адразу тры прызы на конкурсе ў Валенсіі

«Патраціла 300 рублёў — а яшчэ толькі сярэдзіна чэрвеня!» Беларусы абмяркоўваюць выдаткі на пакос травы і дзеляцца лайфхакамі32

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мы дакладна ведаем, дзе хаваецца так званы Вярхоўны лідар. Ён — лёгкая цэль». Трамп патрабуе капітуляцыі Ірана3

«Мы дакладна ведаем, дзе хаваецца так званы Вярхоўны лідар. Ён — лёгкая цэль». Трамп патрабуе капітуляцыі Ірана

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць