Жыхар Слуцка запытаўся Ярмошыну адносна яе «маральна-этычных прынцыпаў»
Сябра грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду!» са Слуцку Аляксандр Солап звярнуўся з адкрытым лістом да старшыні Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзіі Ярмошынай.
Нагодай для ліста сталі блізкія выбары ў мясцовыя саветы дэпутатаў.
Рэч у тым, што яшчэ падчас парламенцкай выбарчай кампаніі 2012 года спадар Солап меў намер зарэгістравацца кандыдатам па Слуцкай выбарчай акрузе. Дзеля гэтага ён правёў доўгую падрыхтоўчую працу, зарэгістраваў ініцыятыўную групу, сабраў неабходную колькасць подпісаў. Аднак Слуцкая акруговая камісія рэгістраваць Аляксандра Солапа ў якасці кандыдата адмовілася, прызнаўшы несапраўднымі 62 подпісы з 360 правераных. Паўторная ж праверка ЦВК выявіла, што з 62 подпісаў, прызнаных акруговай камісіяй несапраўднымі, такіх насамрэч толькі 9, і падставаў для адмовы спадару Солапу ў рэгістрацыі з гэтай прычыны няма.
Нягледзячы на адсутнасць юрыдычных падставаў, Цэнтрвыбаркам адмовіў Аляксандру Солапу ў рэгістрацыі ў якасці кандыдата «па
У найбліжэйшых выбарах у мясцовыя саветы дэпутатаў Аляксандр Солап вырашыў зноў паўдзельнічаць у якасці кандыдата. Аднак пачынаць кампанію, на яго думку, магчыма толькі пасля вырашэння шэрагу пытанняў, якія ў сваім адкрытым лісце ён і адрасуе нязменнай кіраўніцы Цэнтрвыбаркаму Лідзіі Ярмошынай. У прыватнасці, спадар Солап цікавіцца, дзе ў заканадаўстве прапісаныя крытэры
У адкрытым лісце актывіст «Гавары праўду!» нагадвае, што ў Беларусі на 100 тысяч чалавек насельніцтва прыпадае 440 зняволеных. У той жа час па колькасці асуджаных на 100 тысяч чалавек Беларусь займае другое месца ў Еўропе пасля Расіі. У 2012 годзе была асуджаная большасць кандыдатаў у прэзідэнты, а таксама іх паплечнікі па партыях, грамадскіх аб’яднаннях або грамадзянскіх кампаніях. Магчыма, для многіх з іх, а таксама ўсіх, хто
Каментары