Прэзідэнт ЗША Барак Абама вылучыў кандыдатуру Дэбары Лі Джэймс на пасаду кіраўніка Ваенна-паветраных сілаў.
Дэбара Лі Джэймс зменіць на гэтай пасадзе Майкла Донлі, які сышоў у адстаўку ў чэрвені.
Яе прызначэнне адбываецца на фоне скарачэння выдаткаў на абарону, а таксама на фоне вываду войскаў ЗША з Афганістана.
Джэймс 30 гадоў займала розныя пасады ў дзяржаўным і прыватным сектары, звязаным з вайсковай галіной.
Каментары