Супрацоўнікі міліцыі 1 жніўня затрымалі Дзмітрыя Кірылюка, які ўцёк з драгічынскага ізалятара часовага ўтрымання.
Як паведаміла вядучы спецыяліст аддзялення інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Брэсцкага аблвыканкама Ірына Блахіна, уцекача знайшлі і затрымалі ў вёсцы Гарадзец Кобрынскага раёна.
«
Драгічынскім раённым аддзелам Следчага камітэта 22 ліпеня распачата справа па ч. 1 арт. 413 КК (уцёкі з папраўчай установы, якая выконвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі, арыштнага дома ці
Паводле слоў Блахіной, раней гэты грамадзянін быў шэсць разоў судзімы,у тым ліку за ўгон транспартнага сродку і крадзяжы. У гэты час Кірылюк змешчаны ў ІЧУ Кобрынскага РАУС. Ён жыхар вёскі Зёлава Драгічынскага раёна.
0
0
0
0
0
0