Ашмянскія мытнікі канфіскавалі незаконны груз на паўтара мільярда рублёў.
Паводле інфармацыі
Аднак падчас правядзення праверкі грузавога адсека апрача заяўленага тавару мытнікі знайшлі каробкі з жаночым адзеннем, ветэрынарнымі прэпаратамі, а таксама свяцільнямі і мэбляй.Таварасуправаджальныя дакументы на гэты груз адсутнічалі.
Вадзіцель растлумачыў, што лішні тавар у транспартны сродак яму дазагрузілі незаконна, прапанаваўшы такім чынам падзарабіць.
Купальнікі, блузкі, вакцыны для птушак, сабак і катоў, люстры, крэслы і асновы для ложкаў агульным коштам каля паўтара мільярда рублёў канфіскаваныя. Па факце гэтага правапарушэння мытняй распачаты адміністрацыйны працэс.