Новаабраны прэзідэнт Ірана Хасан Раўхані заклікаў знішчыць Ізраіль. «Сіянісцкі рэжым з'яўляецца старой ранай на целе мусульманскага свету, гэтую рану трэба прыбраць»,
— заявіў Раўхані на мітынгу ў Тэгеране ў падтрымку Палесціны.

Раўхані афіцыйна прыступіць да выканання прэзідэнцкіх абавязкаў 3 жніўня — пасля таго, як духоўны лідар Ірана аятала Алі Хаменеі зацвердзіць вынікі выбараў прэзідэнта. 4 жніўня адбудзецца цырымонія інаўгурацыі.

Раней паведамлялася, што палата прадстаўнікоў кангрэса ЗША ўхваліла законапраект, які ўзмацняе жорсткасць санкцыі ў дачыненні да Ірана. Прычынай стала тое, што Раўхані, які пасля абрання пазіцыянаваў сябе як рэфарматара, застаецца па шэрагу пытанняў прыхільнікам ранейшай палітыкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0