У суботу ўмовы надвор’я на тэрыторыі Беларусі будзе фармаваць вільготная няўстойлівая паветраная маса з Балтыйскага мора. Ноччу месцамі,

днём пераважна па ўсходняй палове краіны чакаюцца кароткачасовыя дажджы, у дзённыя гадзіны ў асобных раёнах — навальніцы.
Вецер паўночна-заходні ўмераны, месцамі парывісты. Тэмпература паветра: мінімальная ноччу +9. +15°С, максімальная днём +19. +25°С, па паўднёвым захадзе — да +27°С.

У нядзелю, 4 жніўня, будзе пераважна без ападкаў. Толькі на ўсходзе Беларусі дзе-нідзе пройдуць невялікія кароткія дажджы, днём магчымы навальніцы. Вецер паўночны ўмераны, у дзённыя гадзіны месцамі парывісты. Тэмпература паветра: мінімальная ноччу +9. +16°С,

максімальная днём ад +21°С па паўночным усходзе да +29°С па паўднёвым захадзе краіны.

У панядзелак, 5 жніўня, ноччу, у полі павышанага атмасфернага ціску, істотных ападкаў не чакаецца. Днём кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Вецер няўстойлівы слабы.

Тэмпература паветра: мінімальная ноччу +10. +17°С,

максімальная днём +23. +28°С, па паўднёвым захадзе Брэсцкай вобласці цяплей — да +30°С.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?