Як паведаміла прадстаўніца Следчага камітэта па Магілёўскай вобласці Аксана Салянюк, інцыдэнт здарыўся ўвечары 30 ліпеня. Тры супрацоўнікі міліцэйскага спецназу ў цывільным ішлі па горадзе, калі ў іх пачалася сварка з іншымі магілёўцамі — «міжаасабовы канфлікт». У выніку спецназаўцаў некалькі разоў пырнулі нажом: аднаго ў пахвіну, другога ў шыю, трэцяга ў жывот. Па словах Салянюк, фігуруе толькі адзін нож.

Спецназаўцы былі не пры выкананні абавязкаў. Двое з іх знаходзяцца ў бальніцы, трэцяга, перавязаўшы адпусцілі дамоў. Трое падазраваных магілёўцаў таксама адпушчаныя, паколькі крымінальная справа яшчэ не заведзеная. З іх узялі паказанні.

Ідзе праверка. Прызначаныя экспертызы.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру