Аляксандр Лукашэнка даручыў пракантраляваць працэс нарыхтоўкі і перапрацоўкі лёну. Адпаведнае даручэнне ён даў сёння, наведваючы ў Мінскім раёне саўгас «Мінскі» ААТ «ДарОРС».

Лукашэнка нагадаў, што даручаў сёлета як мае быць заняцца льнаводчай сферай. «Я хачу пры строгім кантролі за вырошчваннем лёну паглядзець, можам мы з лёнам працаваць і вынік даваць або не. Строга на кантроль і даклад мне, што атрымаем па восені», — даручыў ён.

Аляксандр Лукашэнка таксама адзначыў, што паралельна ў Беларусі вядзецца мадэрнізацыя льнозаводаў, гэта работа павінна быць завершана ў 2015 годзе.

Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Леанід Заяц паведаміў, што сёлета лён вырас на парадак лепшы, чым у 2012 годзе, ёсць у наяўнасці неабходныя механізмы і тэхніка для яго ўборкі і апрацоўкі.

Лукашэнка асабліва звярнуў увагу на неабходнасць строгага захавання графіка ўзаемаразлікаў паміж прадпрыемствамі і арганізацыямі, занятымі ў ільняной галіне.

«Глядзіце, каб мы тут не атрымалі зноў, што льнокамбінат не разлічваецца з ільнозаводамі за валакно, а льнозаводы — з калгасамі і саўгасамі. Гэтага быць не павінна», — падкрэсліў ён.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?