7 раёнаў Віцебскай вобласці вакол ачага (філія ААТ «Лучоса» ў аграгарадку Копці побач з Віцебскам) прызнаныя неспрыяльнымі зонамі па афрыканскай чуме свіней. У сувязі з гэтым усіх незабітых насельніцтвам свіней тут будуць адбіраць. Астатнія раёны па ўсёй вобласці абвешчаныя буфернымі зонамі па АЧС, выразаць ўсіх свіней у падсобных гаспадарках якіх насельніцтву пакуль толькі рэкамендуюць.

Як распавялі ў Камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні Віцебскага аблвыканкама, у асабістай падсобнай гаспадарцы па ўсёй вобласці свіней не павінна быць. Рашэнне аблвыканкама аб знішчэнні ўсіх свіней ва ўсіх прыватнікаў было прынята ў рамках барацьбы з афрыканскай чумой свіней.

Неспрыяльнямі прызнаныя 7 раёнаў вакол ачага АЧС ў Віцебскім раёне — за 100 кіламетраў ад яго. Гэта Гарадоцкі, Шумілінскі, Бешанковіцкі, Сенненскі, Лёзненскі, Дубровенскі, Аршанскі раёны вобласці.
У гэтых праблемных раёнах у тых, хто не заб’е сваіх свіней, жывёлы будуць адбірацца. «Але тут вялікая праца зробленая, дык вось, свіней засталося мала», — сказаў чыноўнік Віцебскага аблвыканкама.

У буфернай зоне (астатніх раёнах Віцебскай вобласці — Браслаўскім, Верхнядзвінскім, Глыбоцкім, Докшыцкім, Лепельскім, Мёрскім, Полацкім, Пастаўскім, Расонскім, Талачынскім, Ушацкім, Чашніцкім і Шаркоўшчынскім) можна забіць свіней для ўласных патрэб.

Асноўная праблема, кажуць спецыялісты, у сувязі з АЧС — з дзікамі, якія перасоўваюцца бескантрольна. Яны — асноўныя разносчыкі захворвання. «Па магчымасці ў рамках барацьбы будзе знішчана 100% дзікоў», — сказалі ў Камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні Віцебскага аблвыканкама.

Інфармацыя аб неабходнасці выразаць усіх свіней прыйшла ў рэдакцыю з Ушацкага, Чашніцкага, Сенненскага раёнаў Віцебскай вобласці.

На тыдні зонамі, у якіх павінна быць выразана ўсё пагалоўе свіней, прызнаныя 4 раёны Брэсцкай вобласці. З 1 жніўня ўступілі ў сілу папраўкі ў ветэрынарныя правілы, якія забараняюць трымаць свіней не менш як у 5 кіламетрах ад свінакомплексаў. Вырошчваць гэтых жывёл таксама забаронена работнікам свінакомплексаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?