14-гадовая графітыстка была затрымана вечарам 2 жніўня каля Палаца Рэспублікі.
Дзяўчынка-падлетак размалявала чорнай фарбай прыступкі будынка. Надпіс носіць асабісты характар. Супрацоўнікі АМАПа даставілі графітыстку ва УУС Цэнтральнага раёна. Ва ўпраўленні сітуацыю не каментуюць, адсылаючы ў прэс-службу ГУУС Мінгарвыканкама. Прэс-служба чакае больш поўнай інфармацыі пазней.
У адпаведнасці з заканадаўствам шкоду будуць кампенсаваць бацькі падлетка.
0
0
0
0
0
0