Міністэрства фінансаў прапаноўвае павялічыць у 2014 годзе шэраг збораў за консульскія дзеянні беларускіх дыппрадстаўніцтваў за мяжой.
У праекце змяненняў і дапаўненняў у Падатковы кодэкс збор за разгляд заявы аб выхадзе з грамадзянства Рэспублікі Беларусь павялічаны са 175 да 250 еўра, выдачу (абмен) пашпарта грамадзяніна Беларусі для пастаяннага пражывання за межамі краіны — з 20 да 40 еўра, абмен пашпарта грамадзяніна Беларусі, які пражывае на яе тэрыторыі, — з 60 да 100 еўра.
Стаўка збору за аднаразовае прадаўжэнне тэрміну дзеяння пашпарта грамадзяніну Беларусі, які часова выехаў з краіны, можа быць павышана з 10 да 20 еўра, пры гэтым словы «аднаразовае прадаўжэнне» прапаноўваецца замяніць на «разгляд заявы аб аднаразовым прадаўжэнні».
Акрамя таго, Мінфін ініцыюе павелічэнне збораў за ажыццяўленне шэрагу натарыяльных дзеянняў дыппрадстаўніцтвамі.
0
0
0
0
0
0