У суботу пачаўся 19-ы тур чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе.

БАТЭ разграміў у Наваполацку «Нафтан» 5:1 (Радзівонаў, 17, 84, 85, Паўлаў, 66, Мазалеўскі, 71 — Гунчак, 48-пен.).

За БАТЭ у чэмпіянаце дэбютаваў латвійскі галкіпер Герман Маліньш.

«Славія» перамагла ў гасцях жодзінскае «Тарпеда» 1:0. Сёння "Белшына" перамагла ў гасцях "Гомель" -- 3:1.

У нядзелю лідар чэмпіянату «Шахцёр» у Салігорску згуляе з «Нёманам». У сталіцы, на «Трактары», згуляюць мінскія і брэсцкія дынамаўцы (18:30).

Шахцёр — 43 (18 матчаў), БАТЭ — 42 (19), Гомель — 30 (19), Дынама Мінск — 28 (18)...

У наступным туры ў Барысаве — матч «БАТЭ — «Шахцёр». Матч пройдзе ў нядзелю і пачнецца ў 17:00.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0