Праваабаронца Анатоль Паплаўны правёў у Гомелі акцыю салідарнасці з Алесем Бяляцкім — арыштаваным роўна два гады таму віцэ-прэзідэнтам Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека, кіраўніком закрытага беларускімі ўладамі праваабарончага цэнтра «Вясна».

Гомельскі праваабаронца распаўсюдзіў у людных месцах абласнога цэнтра (на рынках, прыпынках грамадскага транспарту) некалькі соцень паштовак з партрэтам Бяляцкага і інфармацыяй пра тое, як і за што ён апынуўся ў месцах пазбаўлення волі. Акцыя салідарнасці пачалася на прыпынку грамадскага транспарту каля Гомельскага дзяржуніверсітэта імя Ф.Скарыны, дзе ў свой час вучыўся і пачаў актыўную грамадскую дзейнасць Бяляцкі.

«Алесь Бяляцкі ў зняволенні, але ён — з Богам і праўдай, з намі, яго сябрамі і калегамі. Думаю, што ўсё найлепшае ў яго наперадзе, жадаю яму сіл і мужнасці», — заявіў Паплаўны.

Разам з калегамі ён падаваў у гарвыканкам заяўку на правядзенне ў Гомелі 4 жніўня вулічнага шэсця ў знак салідарнасці са зняволеным праваабаронцам, але ўлады не санкцыянавалі мерапрыемства. Сваю адмову яны матывавалі тым, што па маршруце шэсця размешчаны падземны пешаходны пераход і адміністрацыйныя будынкі, а гэта супярэчыць закону аб масавых мерапрыемствах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?