Яшчэ ўчора, 3 жніўня, людзі працавалі на талацэ, добраўпарадкуючы тэрыторыю Народнага Мемарыяла. Пашкоджаных крыжоў не было. З гэтага робім выснову, што невядомыя злачынцы паламалі крыжы ўвечары 3 жніўня або ўначы на 4 жніўня.
Паламана 8 крыжоў на Крыжовай алеі. Вандалы таксама пашкодзілі металічны Крыж памяці палякаў, расстраляных у Курапатах (гэты Крыж быў устаноўлены жыхарамі Мінску ў 1994 годзе). Злачынцы пашкодзілі бляшаныя шыльдачкі з надпісамі на Крыжы і раскідалі вянкі і кошыкі з кветкамі, якія стаялі каля гэтага і іншых крыжоў





