Рэчыцкія улады відаць баяцца, каб розныя "апазыцыянэры" не папсавалі сьвята. Моладевы актывіст Кастусь Кузьняцоў 6 верасьня быў выкліканы да галоўнага лекара Рэчыцкай ЦРБ, дзе працуе. Спачатку галоўны лекар, а потым оперупаўнаважаны КДБ, які прадставіўся Аляксандрам Іванавічам правялі размову, у якой настойліва папярэдзілі пра недапушчальнасьць дэмаршаў пад час правядзеньня "Дажынак". Як звычайна у такіх выпадках, КДБшнік прасіў нікому не распавядаць пра размову.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?