У панядзелак, 5 жніўня, таргі на Беларускай валютна-фондавай біржы завяршыліся значным паслабленнем беларускага рубля да кошыку валют.

Пры гэтым курс даляра не змяняецца ўжо трэція таргі запар — 8 890 беларускіх рублёў. Гэта абсалютны максімум курсу амерыканскай валюты. Мінімальны курс сёлета быў 8570 беларускіх рублёў.

З пачатку года даляр падаражэў ўжо на 320 рублёў, а за ўвесь 2012 год рост склаў 220 беларускіх рублёў.

Курс еўра дадаў адразу 60 рублёў, да 11 810 беларускіх рублёў — гэта новы максімум. Вышэй у гэтым годзе еўра не ўздымаўся. Папярэдні рэкорд 11 800 пратрымаўся паўгода (182 дні).

Гістарычны максімум курсу еўра — 12 100 — быў усталяваны 9 лістапада 2011 г.

Мінімальны курс еўравалюты ў гэтым годзе быў устаноўлены на ўзроўні 11 100.

Курс расійскага рубля вырас адразу на 2,0 рубля да 270,5 беларускага.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?