Эксперты Малдовы прыйшлі да высновы, што прадукцыя ўкраінскай кандытарскай фабрыкі Roshen не ўяўляе небяспекі для спажыўцоў. Аб гэтым заявіў сёння на прэс-канферэнцыі міністр сельскай гаспадаркі і харчовай прамысловасці Малдовы Васіль Бумакоў.

Па словах Васіля Бумакова, экспертыза, праведзеная ў Малдове, паказала, што ўкраінскія кандытарскія вырабы Roshen не ўтрымліваюць ніякіх небяспечных рэчываў і адпавядаюць усім стандартам якасці.

Кіраўнік Мінсельгасхарчу Малдовы адзначыў, што больш падрабязная інфармацыя адносна праверкі якасці прадукцыі Roshen будзе дадзена Нацыянальным агенцтвам па бяспецы харчовых прадуктаў, якое дасць адпаведныя тлумачэнні.

Раней Расспажыўнагляд увёў забарону на пастаўкі ў Расію прадукцыі ўкраінскай кандытарскай кампаніі Roshen, заявіўшы, што яе кандытарскія вырабы «не адпавядаюць заяўленым параметрам».

Падкрэслівалася, што, у прыватнасці, у малочным шакаладзе Roshen быў знойдзены бензапірэн, які з’яўляецца таксічным рэчывам і можа выклікаць злаякасныя пухліны. Roshen заявіла аб выкананні ўсіх санітарных нормаў Украіны і Расіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?