Таццяна Равяка раздавала паштоўкі з выявай А. Бяляцкага © Фота Сяргея Зініна.
Разгледзеўшы адміністрацыйны пратакол, складзены міліцыяй у дачыненні да праваабаронцы Таццяны Равякі, суддзя суда Савецкага раёна сталіцы Марына Фёдарава адправіла яго на дапрацоўку. Равяка вызвалена з-пад варты і ўжо пакінула будынак суда, паведаміла БелаПАН яе калега Наста Лойка.
Адміністрацыйную справу яшчэ аднаго затрыманага праваабаронцы — Уладзіміра Лабковіча — разглядаў гэтым жа судзе суддзя Дзмітрый Паўлючэнка. Як і выпадку з Равякай, суддзя адправіў пратакол на дапрацоўку. Лабковіча вызвалілі.
Нагадаем, Равяка і Лабковіч былі затрыманыя сёння апоўдні каля ЦУМа падчас акцыі салідарнасці са свае асуджаным калегам Алесем Бяляцкім і іншымі палітвязьнямі Беларусі. Іх даставілі ў РУУС Савецкага раёна Мінска і склалі пратаколы аб здзяйсненні супрацьпраўных дзеянняў па артыкуле 23.34 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях (парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў).
У судзе высветлілася, што пратакол у дачыненні да Таццяны Равяка складзены з памылкамі.





