Аўтар рамана «Любіць ноч — права пацукоў» у інтэрв’ю газеце «Звязда» расказвае, што неўзабаве можа з’явіцца ягоная кніга для дзяцей і падлеткаў.
«Сабраў з раней ненадрукаванага матэрыял для нечаканай нават для сябе кнігі для малодшага пакалення, якую, магчыма, і выдам сёлета», — сказаў пісьменнік.«Новае пакаленне, як і ўсе папярэднія гады, часам захапляе, здзіўляе, бывае, насцярожвае, бо падзяляецца на асобныя плыні. Яно кемлівае, больш энергічнае, часам прагматычнае. Але бывае, што пры ўсёй кемлівасці вельмі даверлівае да «сволачаў».
Юрый Станкевіч у гутарцы таксама нагадаў выказванне Караткевіча, што кожны беларускі пісьменнік мусіць напісаць хоць бы адзін дэтэктыў, што «паслужыла б на карысць роднай мовы».Юрый Станкевіч —
0
0
0
0
0
0