Так-так, ты ўсё правільна прачытала! Сёння пагаворым пра тое, што ж можа выбіць мужчыну з каляіны настолькі, што яму нават сэксам займацца не хочацца. Трэба сказаць, у сучасным свеце моцных і паспяховых жанчын гэта адбываецца ўсё часцей… І значна часцей, чым хацелася б. Некалькі сітуацый.

Вы добра бавіце час, але ён адмаўляецца ад сэксу на адну ноч.

Здавалася б — усё для цябе, дарагі! Ужо не цвярозая, але надзвычай прывабная жанчына, абстаноўка адпаведная, абавязкаў ніякіх… То ў чым праблема? А ў тым, што мужчыны, як і жанчыны, баяцца быць скарыстанымі! Не, калі ён сам ініцыятар — тады калі ласка! Але калі ты даеш зразумець, што хочаш проста з ім пазабаўляцца, ён можа і спалохацца. Маўляў, «як жа пазабаўляцца, са мной? Я ж альфа-самец! У мяне можна толькі закахацца!» І гэтак далей.

Вы ўжо працяглы час разам, але блізкасці ўсё няма.

«Ужо поўнач набліжаецца…», як той казаў. Давядзецца сапсаваць табе настрой — у яго ёсць пэўныя праблемы альбо фізічнага, альбо псіхалагічнага характару. Магчыма, справа ў табе, ты занадта ціснеш на яго, абмяжоўваеш яго свабоду і г.д. Ці ў яго ёсць пэўны фетыш ў сексе, вельмі для яго важны, але ён баіцца ці саромеецца табе пра яго расказаць. У любым выпадку вам варта пагаварыць пра гэта і, магчыма, звярнуцца да спецыяліста: псіхолага або сэксолага.

У цэлым псіхолагі кажуць, што мноства фактараў могуць «адбіць» ў нашых мача жаданне: гэта могуць быць і праблемы на працы, і асабістыя перажыванні… Псіхасаматыка — неаспрэчная рэч. Таму, сутыкнуўшыся з гэтай праблемай, пастарайся быць максімальна далікатнай, каб партнёр не замкнуўся ў сабе канчаткова.

Спачатку паспрабуй сказаць, які ён выдатны і як табе з імі пашанцавала — увогуле, спрабуй усяляк «падсаладзіць пілюлю». І толькі калі пабачыш, што ён расслабіўся, пераходзь да сутнасці праблемы. Прычым, калі будзеш бачыць, што ў яго глыбокія ўнутраныя перажыванні, лепш усё ж пашукаць дапамогі ў прафесіянала, а не займацца самакапаннем ў падсвядомасці каханага.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?