Тацяна Равяка паведаміла, што яе і Ўладзіміра Лабковіча міліцыя выклікала на заўтра: «Заўтра выклікаюць з Лабковічам на 11 гадзін у Савецкі РУУС. Думаю, памылкі будуць выпраўленыя, і далей — суд».

У Менску ля ЦУМа праваабаронцы раздавалі паштоўкі з выявай палітвязьня Алеся Бяляцкага — да другой гадавіны ягонага арышту.

Міліцыя затрымала іх, адвезла ў пастарунак, дзе на праваабаронцаў склалі пратаколы за парушэньне парадку пікетаваньня.

У судзе Савецкага раёну Менску палічылі пратаколы няправільна аформленымі і накіравалі іх на дапрацоўку, а саміх праваабаронцаў адпусьцілі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру