Дзелячыся ўражаннямі пасля агляду атэля, кіраўнік дзяржавы сказаў: «Добра зрабілі». «Цэнтр Мінска атрымліваецца прыгожым», — адзначыў беларускі лідэр.

У час наведвання гасцініцы ён запатрабаваў не зацягваць работы па рэканструкцыі гістарычнай часткі беларускай сталіцы і ў цэлым інфраструктуры горада.

Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка дадаў, што пры выбары падрадчыкаў і інвестараў на правядзенне будаўнічых работ неабходна праводзіць конкурс. «Хто пераможа, хто прапануе лепшы варыянт — той і будзе будаваць. Гэта датычыцца ўсіх буйных і важных аб’ектаў Беларусі, у тым ліку Парку высокіх тэхналогій, — адзначыў кіраўнік дзяржавы. — Усё павінна быць сумленна і адкрыта».

У інтэрв’ю журналістам мэр Мінска Міхаіл Паўлаў паведаміў, што ў час наведвання гасцініцы «Еўропа» кіраўніка дзяржавы праінфармавалі аб далейшых планах па добраўпарадкаванню сталіцы. «Прэзідэнт адобрыў нашы падыходы і выказаў жаданне наведаць гістарычны аб’ект — Лошыцкую сядзібу, над аднаўленнем якой мы цяпер працуем», — адзначыў сталічны мэр.

Паводле яго слоў, у бліжэйшых планах мэрыі — прапанаваць прэзідэнту азнаёміцца з ходам будаўніцтва ў Мінску спартыўных аб’ектаў, рэканструкцыяй будынка Нацыянальнай школы прыгажосці, прыняць удзел у адкрыцці дзвюх новых станцый метрапалітэна ў лістападзе.

Паводле слоў Міхаіла Паўлава, Аляксандр Лукашэнка таксама выказаў жаданне прыняць удзел у закладцы першага каменя на месцы будаўніцтва Студэнцкай вёскі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?