Дзяўчына, якая размясціла ў сацыяльнай сетцы ў Інтэрнэце свае фатаграфіі і прадставілася інспектарам па справах непаўналетніх Ленінскага РАУС горада Мінска, не мае ніякага дачынення да праваахоўных органаў. Аб гэтым БелТА паведамілі ў Галоўным упраўленні ўнутраных спраў Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта.

«Учора ў Інтэрнэце шэрагам СМІ былі шырока распаўсюджаныя фатаграфіі дзяўчыны, якую аўтары матэрыялаў прадставілі як „інспектара па справах непаўналетніх Ленінскага РАУС г. Мінска“. Па выніках папярэдняй праверкі, праведзенай ГУУС Мінгарвыканкама, дзяўчына Ілона, пра якую ідзе гаворка ў публікацыях, беспадстаўна паказала на сваёй асабістай старонцы (у сацыяльнай сетцы «вКонтакте») месцам цяперашняй працы вышэйназванае РУУС.

Яна сапраўды звярталася з заявай у органы ўнутраных спраў з мэтай працаўладкавання. Аднак не прайшла устаноўленыя для такіх выпадкаў праверкі, і два тыдні таму ёй было адмоўлена ў прыёме на службу па негатыўных падставах.
Такім чынам, яе статус у асабістай старонцы не меў нічога агульнага з рэчаіснасцю. У цяперашні час ён выдалены. Праводзіцца далейшы разбор», — адзначылі ў ГУУС.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?