У спёку неабходна піць вадкасці на 1–1,5 л больш, чым звычайна, а таксама абмежаваць спажыванне тлустай, высокакаларыйнай ежы і алкаголю.

Лепш выбіраць не мінеральную ваду, а ягадны морс або натуральны сок.

Не рэкамендуецца ў гарачае надвор’е ўжываць салодкія газаваныя напоі.
У рацыёне харчавання павінны дамінаваць садавіна і гародніна, бо для іх арганізму не патрабуецца лішніх выдаткаў.
Так, каб пазбегнуць сонечнага ўдару, абавязкова трэба насіць галаўны ўбор.

Адзенне мусіць быць свабодным і з натуральных тканін. Калі горача, у сінтэтычнай вопратцы цела не аддае цяпло. У выніку атрымліваецца перагрэў арганізму.

Асвяжыцца пасля спякотнага дня дапаможа халаднаваты душ, пажадана яго прымаць некалькі разоў на суткі.

Калі такой магчымасці няма, трэба старацца часцей апалоскваць рукі прахалоднай вадой.

Для барацьбы з бессанню, якая нярэдка здараецца ў душнай кватэры, лепш выбіраць прэпараты на травах, да прыкладу, адвар з мяты.
Перад сном будзе карысна правесці вільготную ўборку, праветрыць памяшканне, прыняць кантрасны душ.
Калі ў кватэры вельмі горача, можна паставіць на тумбачку каля галавы пасудзіну з лёдам і накрыць яго сурвэткай.

Людзям з хранічнымі захворваннямі і захворваннямі сардэчна-сасудзістай сістэмы нельга ў самы сонцапёк працаваць на адкрытым паветры. Ім таксама неабходна своечасова прымаць лекі, рэгулярна мераць ціск і пульс.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру