У Польшчы, на трасе DK1 каля Чанстаховы, 5 жніўня ў аварыю трапіла беларуская сям'я: трохгадовая дзяўчынка і яе маці знаходзяцца ў цяжкім стане. ДТЗ адбылося напярэдадні днём. Цяпер паліцыя шукае кіроўцу белага Iveco, які, магчыма, стаў вінаватым у аварыі.

Па словах відавочцаў, пазадарожнік, у якім ехалі беларусы, пазбягаючы сутыкнення з сустрэчным аўтамабілем, з'ехаў з праезнай часткі і ўрэзаўся ў дарожную агароджу. У выніку пацярпелі ўсе пасажыры.

Трохгадовая дзяўчынка ў цяжкім стане верталётам была дастаўлена ў бальніцу - яе ўдалося выратаваць. Стан маці дзіцяці цяжкі.
У бальніцы знаходзіцца і яе муж. Устаноўлена, што ўсе трое - грамадзяне Беларусі
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?