Парламент Уганды прыняў спрэчны закон, які забараняе публічныя дэманстрацыі. Закон быў прыняты, нягледзячы на жорсткую крытыку з боку праваабаронцаў, рэлігійных лідараў, дэпутатаў ад апазіцыі і грамадскасці.

Крытыкі новага закона кажуць пра тое, што кіроўная партыя прэзідэнта Ёверы Мусавені спрабуе здушыць іншадумства.

Паводле новага закона, нават некалькі чалавек, якія збіраюцца ў сябе дома, каб абмеркаваць палітычныя праблемы, павінны атрымаць дазвол паліцыі.

Праваабарончая арганізацыя Amnesty International лічыць закон сур’ёзным ударам па адкрытай палітычнай палеміцы ў краіне.

Ёверы Мусавені прыйшоў да ўлады ў 1986, зрынуўшы тагачаснага дыктатара Мілтана Аботэ.

Першапачаткова Мусавені лічыўся адным з «новых» лідараў у Афрыцы, якія накіроўваюць свае краіны па шляху развіцця і дэмакратыі.

Прыхільнасць Мусавені прынцыпам дэмакратыі ставіцца пад пытанне многімі заходнімі краінамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?